РОЩИЦА 1997 ВЕРШЫ

✍️ ЛАПЦI

Бомж стаiць памiж разоры.
Лапцi — iм бы да ў балет.
Не глядзi, што стогне хворы —
руку цiсне бранзалет!
Яго вочы, як халява.
«Годзе! Годзе!» —  чутна здаль.
Асалода да няслава.
Сапраўды, ну чым не баль?

© Виталий Рощица, Минск, 1997, февраль, Любители выть на луну / Лапти

✍️ НЯБОГА

Здаўна цягне шлях-дарога
беларуса ў лепшы кут.
Дзе шукаць цябе, нябога?
Хiба ж, родны, кепска тут?
Хiба ж мацi не люляла
спевам сумным, як магла?
Штосьцi цягне цябе млява?
Слухай, тут твая дрыгва.
Слухай, iснуе пясчотны
беларускi новы дзень.
Сонца здольна ўсiм iльготны
распаўсюдзiць свой прамень.
Але ж чыя ў спiну пуга
cячэ ў барву да крывi?
Гэта мы сячэм друг друга,
гонiм прэч з усёй зямлi…

© Виталий Рощица, Минск, 1997, февраль, Любители выть на луну / Обездоленный

✍️ СВIСЛАЧ

Свiслач, смутак маёй мацi,
цi жылi бы мы багацей,
каб не ззяў сцiплы скарб
пад малёўкай?
Годзе, мiлая, у прыродзе
часам рознае паходзе…
Тут схiлiлi разам твары
мы з сяброўкай.
Цiшша. Цнота звыклых зор
п’е, смакуючы, прастор твой,
каханая…
Дзейсьцi чутны чыйсьцi плач.
Ранак. Зарава кумач
высвятляе новы сум,
абабраная.

© Виталий Рощица, Минск, 1997, февраль, Любители выть на луну / Свислочь

✍️ ДОЖДЖ

Па бездарожжы рэчкi Сож
звiняць бразготкi… Цалы коўш
напоўнiў цудам багатыр!
Але ж багацце не для дзiр,
што пакідаюць кветкі руж
на дзень кароткi.
Дык не руш. Дык дзякуй,
шчыры смутак збожж!..
I зноў б’е ў твары сумны дождж…
Л’е самы сумны дождж…

© Виталий Рощица, Минск, 1997, февраль, Любители выть на луну / Дождь

✍️ НЯБЁСЫ РАДЗIМЫ

О, калi б ведаў,
што ўбачу з даху, то
не палез бы, нават,
галавой на плаху!..

© Виталий Рощица, Минск, 1999, Любители выть на луну / Небеса Родины

✍️ ХАКЕЙ

Грамадзяне добрыя,
адтрымайце порна —
ведаем, што любiце
гэтае ўпорна! Як
заўжды, на пасашок —
руская красавiца —
мусiць дзеўка там i
сям чымсьцi зацiкавiца.
На xакей хачу-хачу,
цуда клюхаю кручу.
Ан не выйшла цуда —
ах ты, дрэнь-паскуда!
Вось пайшла на ратны
бой руская дружына.
Шайбу бiлi галавой,
быццам бы скацiна!
Пачалiся тут катаць
вольнае катанне —
нешта заблыталася
пэўнае заданне. Мы
таксама — буры гусi з
брацкай роднай Беларусi.
Ан прабачце, ай i нам
крышку дайце па мардам!
Крышку снега, крышку
лёду, лыжку дзёгцю,
чарку мёду. Вось i вынiк,
вось — награды:
халадзiльнiк ад Улады.

© Виталий Рощица, Минск, 2007, Любители выть на луну / Хоккей

✍️ ВАЙНА

Схiлёнае цела
наўсцяж разарвана —
вайна.
Куды ж ты глядзела,
калi пачыналась
яна?
Свет-сонейка з печы,
трухлявыя рэчы,
стускнёных вачэй
пелена.
Хмурнае неба,
кавалачак хлеба.
Навошта ты знiкла,
вясна?
Нацягнут ланцуг —
загублены дух.
Адной толькi старасцi
рух.

© Виталий Рощица, Минск, 2007, Любители выть на луну / Война

✍️ СМЕРЦЬ

Той відавочыц
за шклом крывіточыць.
Вочы ў начы
хочуць даць нам пытанне…
Як дзве паштоўкі,
як гай ў печы…
Гэта навошта
такое дазнанне?..

© Виталий Рощица, Минск, 2007, Любители выть на луну / Смерть

✍️ ДЗЕ МАРЫНУ МАЮ ДЗЕЛI

Дзе Марыну
маю дзелі?
Мабыць з’елі?
Пэўна з’елі!..
Ну, і дзе ж та зараз
морда гадцкая…
італьянская
альбо батрацкая?..
Цяжка, нават, быць
невідымкаю.
Відавочна ў ней хрэн
з мандарынкаю!..
Так навошта ты
ў кішэнь маю залез,
гераічны хлопча
Гэрберт Уэлз?..

© Виталий Рощица, Минск, 2010, июнь, 4, Любители выть на луну / Где Марину мою дели

✍️ МАМЫ

Мамы робяць так,
каб не забiлi.
Мамы робяць так,
каб не схiлiлi.
Жывi i памятай
пра тое,  што лета
будзе дарагое.

© Виталий Рощица, Mинск, 2012, Любители выть на луну / Мамы

✍️ РОДНЫ ТВАР

Я прапаную мiр,
а ты — шукаць вайну.
Я мушу запалiць святло
на тваю цьму.
Жадаю табе
толькi лепшых мар.
Ты не мая краiна,
але родны твар.

© Виталий Рощица, Минск, 2012, Любители выть на луну / Родное лицо

✍️ ШТО ПАЖАДАЦЬ

Іду дахаты
працаваць…
Што мне
беларусам
пажадаць?..
Было каб усё,
як у людзей…
Было каб
удосталь
хлеба і
дзяцей…
Каб па-руску
Белым Рускім
змог бы я
сказаць, што
нарадзілася
тут маці, што
буду хлеб мой
гадаваць.

© Виталий Рощица, Минск, 2013, Любители выть на луну / Что пожелать

✍️ БУЛЬБАШ

Кроў за кроў.
Баш за баш.
Па зямлі ідзе
бульбаш.
Горстка
слёзаў на
ўспамін. Ты
адна. І я адзін.
Шмат дарог.
Іх паспрабуй.
Але ў кожнай
чую тваю тугу
і даруй. Дзе
шукаць такую?

© Виталий Рощица, Минск, 2014, март, 23, Любители выть на луну / Бульбаш

✍️ ХАТА

Цвёрда трымаўся
жыхар на
дапросе, тоячы
словы i думкi свае…
Немец-рыэлтар
замяў папiросу i
тэхпашпарт на хату
бярэ: «Што ў iм
карыстнага?
Пашпарт — не боле!
Хату прадай i
размове канец!»
«Не! Не прадам!» —
адказаў
камсамолец. — «Хай
лепей сэрца мне
спалiць свiнец!»

© Виталий Рощица, Минск, 2018, сентябрь, 7, Любители выть на луну / Хата

P.S. Вольны пераклад верша Аркадзя Куляшова
«Камсамольскi бiлет»

✍️ СТАЛIЦА

Сталіца —
дарогі крыніца
ад сэрца да
сонца мяжы!
Мы — дзеці твае,
і нам сніцца, што
будзем, сталіца,
з табой
назаўжды.
Жадаем табе,
дарагая, багацця
глыбокай душы!
Ўсмешка твая
маладая. Мая
дарагая,
квітнейшая ты!
Сталіца — дарогі
крыніца. Кахаем
твой голас душы!
Ўсмешка твая
дарагая. Маёй
маладосці
істота душы.

© Виталий Рощица, Минск, 2018, апрель, 1, Любители выть на луну / Столица

✍️ З РАННЯ

«Працоўны дзень
павiнен пачынацца
з самага рання!» —
мяне вучыла з маёй
працы кiраўнiца.
«Прабачце,» —
запытаўся я ў ёй. —
«З срання?»
I паляцела срань ў
неба, каб на птушак
падзiвiцца.

© Виталий Рощица, Минск, 2019, сентябрь, 21, Любители выть на луну / С самого утра

Опубликовано Виталий Рощица

poet ✍️ singer 🎤 songwriter 🎶 composer 🎹

Оставить комментарий

Создайте подобный сайт на WordPress.com
Начало работы